Захарчанка на «выбарах кіраўніка» ДНР «набірае» 81%

02.11.2014 / 22:00

У дзень выбараў Захарчанка ці не ўпершыню з'явіўся не ў камуфляжы, а ў кашулі і пінжаку, фота itar-tass.com

Аляксандр Захарчанка, «прэм'ер-міністр» «ДНР», лідзіруе на выбарах «кіраўніка» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Пра гэта распавёў кіраўнік ЦВК ДНР Раман Лягін са спасылкай на дадзеныя экзіт-полу.

За Аляксандра Захарчанка прагаласавалі 81% выбаршчыкаў.

Паводле дадзеных экзіт-полу, віцэ-спікер саюзнага парламента «Наваросіі» Аляксандр Кофман набірае 9,7% галасоў выбаршчыкаў, а Юры Сіваконенка — 9%.

ДНР складае 1/3 частку Данецкай вобласці Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў выбары ў ДНР і ЛНР «фарсам пад дуламі танкаў і аўтаматаў» і заклікаў Расію не прызнаваць іх вынікі.

Масква ж загадзя абвясціла, што прызнае легітымнымі вынікі галасавання на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях.