Бязлітасная аўтамыйка: Mercedes-Benz 190 не вытрымаў напору вады

04.11.2014 / 10:01

У адрозненне ад сумна вядомага ўладальніка новенькага Mercedes-Benz CLS, які вырашыў памыць з дапамогай шланга салон свайго шыкоўнага аўтамабіля:

хлопцы, якія знялі гэта відэа, пайшлі яшчэ далей. Яны «памылі» знутры старэнькі Mercedes-Benz 190E з дапамогай шланга з сістэмай высокага ціску Hammelmann.

Вадзяная пушка, якая была замацаваная на даху аўтамабіля, якая рассейвае каласальныя 192 літры вады ў хвіліну, літаральна разарвала на шматкі салон старога Mercedes!

Фота ніжэй наглядна дэманструюць, на што здольная моц стыхіі ў няўмелых руках…

А вось так, трэба заўважыць, цалкам прыстойна, выглядаў «190» да таго, як заехаў на апошнюю аўтамыйку: