Швейцарскіх студэнтаў падчас акцыі пратэсту разагналі дымавымі гранатамі
05.11.2014 / 16:11
Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр ўчора правёў лекцыю ва ўніверсітэце Цюрыха на тэму «Футбол як школа жыцця».
Каля 100 студэнтаў самага вялікага універсітэта Швейцарыі зладзілі акцыю пратэсту супраць палітыкі Блатэра, заявіўшы, што правядзеннем ЧС-2014 ФІФА толькі пагоршыла галечу жыхароў Бразіліі.
Дэманстранты паспрабавалі прарвацца ў аўдыторыю, дзе выступаў Блатэр, аднак былі спыненыя паліцыяй. Паведамляецца аб тым, што органы правапарадку ўжылі, па меншай меры, адну дымавую гранату.
Нагадаем, што 78-гадовы Блатэр мае намер ісці на пятыя запар выбары прэзідэнта ФІФА.