Новым кіраўніком Мінгарвыканкама прызначаны Андрэй Шорац, Наталля Эйсмант — прэс-сакратаром прэзідэнта

06.11.2014 / 14:45

Андрэй Шорац — былы міністр ЖКГ і новы мэр Мінска.

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэтя паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Амарына Уладзіміра Віктаравіча — міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь;

Шорца Андрэя Віктаравіча (былога міністра ЖКГ) — старшынёй Мінскага гарадзкога выканаўчага камітэта;

Сянько Юрыя Аляксеевіча — старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь;

Эйсмант Наталлю Мікалаеўну — прэс-сакратаром прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Заранкіна Вадзіма Уладзіміравіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантроля Віцебскай вобласці;

Садоўскага Алега Віктаравіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантроля Магілёўскай вобласці;

Галаватага Івана Іванавіча — генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій».