Статысячная дэманстрацыя ў Брусэлі: спаленыя аўто і бойкі на вуліцах
06.11.2014 / 23:23
Прафсаюзы і левыя палітыкі вывелі на вуліцы Брусэля (сталіца Бельгіі, цэнтр Еўрасаюза) сто тысяч пратэстоўцаў. Яны патрабавалі спыніць палітыку строгай эканоміі, павялічыць заробкі і пенсіі і даць больш вольнасцяў. Радыкальныя элементы палілі машыны і біліся з паліцыяй.