У Кіеве з'явілася «Сцяна плачу»

10.11.2014 / 15:16

На Андрэеўскім спуску ў Кіеве павесілі банеры з фотаздымкамі і імёнамі салдат, якія загінулі на ўсходзе Украіны.

«Цяпер у Кіеве ёсць свая Сцяна плачу. Гэта фатаграфіі ўкраінскіх салдат, якія загінулі ў бітвах супраць агрэсіі Расіі, абараняючы незалежнасць Украіны. Вечная памяць!», — адзначаюць у сацсетках.