Объявлен шорт-лист лучших белорусских переводчиков за 2013 год
10.11.2014 / 19:25
Часопіс «ПрайдзіСвет» абвясціў шорт-ліст прэтэндэнтаў на перакладчыцкую прэмію.
Яны будуць уганараваныя ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет».
Спіс намінантаў:
І. Проза:
Альгерд Бахарэвіч: Браты Грымы «Казкі» (пераклад з нямецкай);
Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава «Моцны Жбуць» (пераклад з чэшскай);
Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал «Я абслугоўваў ангельскага караля» (пераклад з чэшскай);
Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг «Цудоўныя гады сабаку пад хвост» (пераклад з чэшскай);
Максім Шчур: Эган Бонды «Запрашэнне на вячэру» (пераклад з чэшскай).
ІІ. Паэзія:
Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза «Перакрэсліць усё» (пераклад з нямецкай);
Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш «Салаўі крычаць па-латышску…» (пераклад з латышскай);
Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца» (пераклад з полькай);
Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў «Разам з пылам» (пераклад з лаціны, французскай, польскай, англійскай, нямецкай, расійскай, украінскай), Аляксандр Фрэдра «Помста» (з польскай), Рышард Крыніцкі «Дакрануцца» (з польскай), пераклады з кнігі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» (з польскай).
ІІІ. Публікацыя ў «ПрайдзіСвеце»:
Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф «Гісторыя пра карабель прывідаў», Ян Вагнер «верабей гюрыке» (пераклад з нямецкай);
Алесь Знаткевіч: Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Роберт Энтан Ўілсан «Трынаццаць хораў для боскага маркіза» (пераклад з англійскай).
Найлепшыя перакладчыкі будуць вызначаныя рэдакцыяй часопіса і ўганараваныя ў снежні 2014 года.
Сёлета прэмія будзе ўручацца пяты раз. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Вера Бурлак з перакладам Льюіса Кэрала, Антон Францішак Брыль за «Бэўвульфа», Вольга Калацкая, Алеся Башарымава, Сяргей Сматрычэнка, Сяргей Шупа і іншыя.