Егіпет атрымаў расійскі зенітны комплекс С-300ВМ

13.11.2014 / 19:55

Канцэрн СПА «Алмаз-Антэй» выканаў заказ Егіпта на пастаўку зенітнай ракетнай сістэмы С-300ВМ («Антэй-2500»), паведаміла «Інтэрфаксу-АВН» крыніца ў расійскім абаронна-прамысловым комплексе. «Егіпет стаў другім пасля Венесуэлы атрымальнікам гэтай ЗРС», — адзначыў суразмоўца.

Дамоўленасць аб буйных пастаўках узбраенняў у Егіпет на суму больш за $3 млрд была дасягнутая падчас візіту ў Маскву ў пачатку гэтага года новага прэзідэнта Абдэля Фаттаха ас-Сісі. Раней егіпецкія СМІ паведамлялі, што сродкі для гэтага выдзеліць Саудаўская Аравія, якая аказвае падтрымку адміністрацыі ас-Сісі. Пастаўку комплексу С-300ВМ можна лічыць першай вядомай буйной угодай у межах гэтага пакета — акрамя яе, ён прадугледжвае пастаўку іншых ўзбраенняў, у тым ліку знішчальнікаў, верталётаў, сухапутнай тэхнікі.