Затрыманы гвалтаўнік непаўналетніх. Шукаюць магчымых ахвяр

14.11.2014 / 15:32

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у верасні мінчук нападпітку згвалтаваў дзвюх непаўналетніх дзяўчат. Усё адбылося ў лесапаркавай зоне ў сталіцы. Пагражаючы нажом, ён адвёў дзяўчатак углыб, дзе і «здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару». Па падазрэнні затрымалі 42-гадовага мужчыну (на фота).

У Партызанскім РУУС Мінска мяркуюць, што ахвяр магло быць больш. Калі вы пацярпелі ад гэтага мужчыны, звяртайцеся на: (017) 230-44-40, (017) 230-34-34.

КМ