На Магілёўшчыне давялося ратаваць янота ФОТА

Звярок праваліўся ў калодзеж.

17.11.2014 / 16:41

Як паведамілі ў МНС, незвычайнае здарэнне адбылося ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Янот праваліўся ў стары калодзеж на закінутай ферме. Яго жаласлівыя стогны пачуў ратавальнік Іван Казак, які праходзіў побач. Ён і знайшоў звярка, які не мог сам выбрацца са дна калодзежа. Ратавальнік змайстраваў лесвіцу з дошчачак і спусціў яе яноту.

Раніцай, калі Іван Казак здаў змену і вярнуўся да калодзежа, звярок так і сядзеў на дне: не сцяміў, каб па самаробнай лесвіцы вылезці. Давялося спускацца за ім. Калі янота паднялі наверх, той даў лататы.

КМ