Шклоўскі завод газэтнай паперы не запусьціўся

Шклоўскі завод газэтнай паперы ўчора так і ня быў запушчаны. Журналісты і чыноўнікі сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, але так і не дачакаліся першай прадукцыі прадпрыемства.

21.12.2007 / 11:47

Шклоўскі завод газетнай паперы ўчора так і не быў запушчаны. Журналісты і чыноўнікі сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, але так і не дачакаліся першай прадукцыі прадпрыемства.

Кіраўніцтва завода ад каментароў устрымалася, а чыноўнікі райвыканкаму кажуць, што ў апошні момант былі выяўленыя недахопы, над выпраўленнем якіх цяпер працуюць спецыялісты, паведамляе газета «Советская Белоруссия».

Нагадаем, што з‑за недахопу айчынных спецыялістаў, у Шклоў запрашалі інжынераў з Аўстрыі, Фінляндыі і Італіі.

Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што шклоўскае прадпрыемства зможа цалкам забяспечыць патрэбнасці беларускіх друкаваных выданняў і паперу не трэба будзе купляць у Расіі.

Еўрапейскае радыё для Беларусі