У Наваполацку на трыбунах фанаты «Дынама» пабіліся з АМАПам
22.11.2014 / 15:55
Падчас футбольнага матча «Нафтан» (Наваполацк) — «Дынама» (Мінск) адбылася бойка паміж дынамаўскімі фанатамі і АМАПам.
Як паведамляе by.tribuna.com, мінчукі запалілі файеры, праваахоўнікі сталі ўцягваць фанатаў з трыбун. У адказ у АМАПаўцаў паляцелі вырваныя крэслы.