Армянскі лаваш уключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА
27.11.2014 / 13:32
ЮНЕСКА ўключыла традыцыю прыгатавання і ўжывання армянскага лаваша ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
«Веды і навыкі, якія адносяцца да прыгатавання, ужывання і выкарыстання лаваша перадаюцца ўнутры сем'яў як частка штодзённага жыцця; яны з'яўляюцца асноватворным кампанентам [армянскай] ідэнтычнасці і сімвалам дружбы і прымірэння», — гаворыцца ў рашэнні арганізацыі.
У ліку іншых ухваленых дапаўненняў да спісу — бразільскае нацыянальнае баявое мастацтва капаэйра, азербайджанскі жаночы галаўны ўбор кялагаі і карэйская народная песня «Арыран», занесеная на разгляд ЮНЕСКА Паўночнай Карэяй.