ХК «Дынама» Мінск: Прэс-канферэнцыі будуць праводзіцца на абедзвюх дзяржаўных мовах 

27.11.2014 / 14:50

Прэс-служба мінскага «Дынама» заявіла, што дамаглося права правядзення пасляматчавых прэс-канферэнцый на беларускай мове.

«Прэс-канферэнцыі пасля хатніх матчаў «Дынама-Мінск» у КХЛ будуць праводзіцца на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь»,— паведамляе афіцыйны твітэр «зуброў».

Нагадаем, раней КХЛ забараніла «Дынама» выкарыстоўваць беларускую мову для правядзення пасляматчавых прэс-канферэнцый.

nn.by