Пяскі: У адной вёсцы «Правы сектар» і сотня мясцовых жыхароў ВІДЭА

04.12.2014 / 13:00

Пяскі — гэта прыгарадная зона Данецка. Ад аэрапорта, дзе трымаюць абарону ўкраінскія вайскоўцы, каля двух кіламетраў. Гэта апошні населены пункт на гэтым участку фронту, які кантралюе Украіна. Нягледзячы на маштабныя разбурэнні і няспынныя абстрэлы, у вёсцы да гэтага часу застаюцца жыць мясцовыя жыхары.