Лукашэнка пра наркагандляроў: Трэба зрабіць так, каб яны ў калоніі смерці прасілі

04.12.2014 / 14:24

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для злачынцаў у наркасферы неабходна ствараць максімальна жорсткія ўмовы ў месцах адбыцця тэрмінаў.

«Для іх трэба стварыць невыносныя ўмовы ў месцах адбыцця гэтых тэрмінаў. Калі ў нас іх шмат, я не думаю, што іх у нас шмат, каб ствараць ім асобную калонію, але калі шмат, давайце адну з калоній адшкадуем для гэтага. Тым больш што мы напалову скарацілі сядзельцаў у месцах пазбаўлення волі, калоній хапае сёння. Калі ў нас не хапае такіх людзей на адну калонію, давайце адно падраздзяленне, казарму ці яшчэ нешта ў калоніі строгага рэжыму, установім ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калоніі, проста скажу, смерці прасілі. Тое ж самае і для распаўсюджвальнікаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца тых, хто далучыўся да спажывання наркотыкаў, то іх трэба лячыць.

«Так, іх шкада, з аднаго боку, але іх трэба лячыць. Але не ў шпіталі, там, дзе нармальныя людзі лечацца, а ў такіх жа прафілакторыях, каб у яго не было часу думаць пра нешта апрача сну і працы. А то ў нас некаторыя ў турму ходзяць па 10—15 разоў, як у дамы адпачынку», — адзначыў ён.

{POLL#334}