Як гучыць Караткевіч у фэнтэзі-фолк апрацоўцы: ВІДЭА

06.12.2014 / 16:13

Беларускі фэнтэзі-фолк гурт Irdorath запісаў песню на верш Караткевіча «Быў, ёсць, буду».

«Караткевіч — адзін з нашых любімых аўтараў, бо ён стварае такі вобраз Беларусі, у якой хочацца жыць і якой хочацца ганарыцца», — кажа аўтарка музыкі Надзея.

Да працы з песняй Irdorath падышлі з усёй адказнасцю. Надзея нават звярталася ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, каб даведацца, у каго аўтарскія правы на гэты верш. Так яна выйшла на пляменніцу Караткевіча, якая вельмі здзівілася, што хтосьці пытае ў яе дазвол на карыстанне творамі таленавітага сваяка.

Пачуць гэту ды іншыя песні можна будзе 25 снежня на «Калядным фэсце».

Аксана Рудовіч