Арнольд Шварцэнэгер сыграў лыжкай тэму з «Тэрмінатара» ВІДЭА

07.12.2014 / 14:32

Відэаролікам Шварцэнэгер падзяліўся з прыхільнікамі ў Instagram. Акцёр часта выкладвае пацешныя фота і відэа ў сацыяльных сетках.

У новым сваім відэа ён зняты падчас сняданку. Артыст п'е ранішнюю каву і лыжкай наігрывае музычную тэму з фільма «Тэрмінатар», дзе выконваў галоўную ролю.

Пад відэазапісам ён пакінуў каментар: «Хто-небудзь яшчэ, як і я, чакае першага трэйлера фільма Тэрмінатар: Генезіс?»

Гл. таксама Шварцэнэгер зноў стаў тэрмінатарам — і зноў з рукой без скуры