10 студзеня прадпрымальнікі зноў выйдуць на Кастрычніцкую

Перамовы ў гарвыканкаме скончыліся нічым.

27.12.2007 / 16:33

Начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Менскага гарвыканкама Аляксандр Каліноўскі сёння на чарговай сустрэчы з лідэрамі прадпрымальнікаў заявіў, што ўказ №760, які дыскрымінуе правы прадпрымальнікаў, зменены не будзе.

Па словах службоўца, гэта воля кіраўніка дзяржавы і ніякай карэкцыі ўказ падвяргацца не можа. У знак пратэсту прадпрымальнікі пакінулі будынак камітэта.

Як паведаміў прэс‑цэнтру Хартыі’97 лідэр прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі абвесцяць страйк, а 10 студзеня выйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менска.