МЗС: Беларусь не абмяркоўвае далучэння да санкцый Расіі супраць ЕС

У МЗС Беларусі лічаць, што расійскі міністр Лаўроў проста абазначыў гіпатэтычную магчымасць.

11.12.2014 / 08:47

Казахстан і Беларусь могуць далучыцца да расійскіх санкцый супраць Еўрасаюза. З такой заявай выступіў міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю агенцтву «РІА-Новості».

Аднак у Міністэрстве замежных спраў Беларусі кажуць, што такое пытанне не стаіць на парадку дня. Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык у каментары радыё «Свабода» адзначыў: «Калі расійскі бок не выключае, што такая неабходнасць можа ўзнікнуць у будучыні, то гэта меркаванне расійскага боку. І гэта права расійскага боку, таксама як права беларускага боку ставіць на парадак дня інтэграцыйных аб’яднанняў тыя ці іншыя пытанні».

Беларускі дыпламат лічыць, што расійскі міністр проста абазначыў магчымасць у рамках нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза тое, што Расія можа паставіць гэтае пытанне на парадак дня.

{POLL#338}