ЗША ўвядуць санкцыі супраць Венесуэлы за парушэнне правоў чалавека
11.12.2014 / 10:24
Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне аднабаковых санкцый у дачыненні да Венесуэлы за парушэнне правоў чалавека. Раней такую заканадаўчую ініцыятыву ўхваліў сенат кангрэса.
Дакумент засталося падпісаць прэзідэнту ЗША Бараку Абаму.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што адхіляе імперыялістычныя санкцыі ЗША.
Венесуэльская апазіцыя абвінавачвае ўлады ў парушэнні правоў актывістаў, якія ўдзельнічаюць у антыўрадавых дэманстрацыях.
У выніку сутыкненняў з паліцэйскімі падчас акцый пратэсту загінулі з пачатку года 40 чалавек.