Пуціна ў Індыі суправаджае кіраўнік анексаванага Крыма

11.12.2014 / 11:21

Кіраўнік анексаванага Расіяй Крыма Сяргей Аксёнаў знаходзіцца ў Індыі, куды з візітам прыбыў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Па паведамленні агенцтва Reuters.com, Аксёнаў у рамках нефармальнай сустрэчы з бізнэсмэнам з Мумбая абмеркаваў гандлёвае партнёрства.

Індыя не далучылася да санкцый краін Захаду супраць Расіі з-за падзей ва Украіне, але візіт Аксёнава можа раззлаваць ЗША перад студзеньскім візітам Барака Абамы ў Індыю.