Крывец названы найлепшым футбалістам Беларусі ў 2014 годзе

14.12.2014 / 11:24

На цырымоніі закрыцця беларускага футбольнага сезону «Зорны мяч-2014» вызначыліся пераможцы ў шэрагу намінацый.

Паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец, які цяпер выступае ў складзе французскага «Меца» быў прызнаны найлепшым гульцом Беларусі, а таксама самым карысным гульцом чэмпіянату Беларусі.

Акрамя таго, Крывец атрымаў «Прыз імя Пракапенка», які ўручаецца за футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь.

Адзначым, што ўзнагароду атрымалі сваякі Сяргея, бо футбаліст на дадзены момант гуляе ў чэмпіянаце Францыі.