Героямі года беларускай музыкі сталі Dzieciuki СЛУХАЙЦЕ І ГЛЯДЗІЦЕ
Партал Tuzin.FM падвёў вынікі музычнай прэміі «Героі году» ў клубе «Піраты».
15.12.2014 / 10:27
Героі году: Dzieciuki
На здымках кліпа «Хлопцы-балахоўцы». Фота з суполкі Dzieciuki УКантакце
Героямі 2014 году ў беларускай музыцы журы прызнала фольк-панк гурт Dzieciuki з Гродна. Прэзентацыя іх дэбютнага альбому «Гарадзенскі гармідар» стала на партале Tuzin.FM самым чытаным артыкулам году, а песні ўваходзяць у топ праслухоўванняў. За год гурт адзначыўся чатырма кліпамі, на здымках аднога з іх гурт быў затрыманы міліцыяй. Музыкі адыгралі тур па Еўропе, падчас якога далі 14 канцэртаў за 14 дзён.
У склад «Дзецюкоў» ўвайшлі экс-удзельнікі гурта «КальЯн»,некаторыя з «Дзецюкоў» таксама граюць у праекце «Людзі на балоце».
Слухаць «Гарадзенскі гармідар» гурта Dzieciuki
Глядзець кліп «Хлопцы-балахоўцы» гурта Dzieciuki
Адкрыццё году: Leibonik
Сяргей Башлыкевіч. Фота: Алесь Кот-Зайцаў, budzma.by
Найлепшым адкрыццём 2014 году прызнаны Сяргей Башлыкевіч і гурт Leibonik. Музыка родам з Ашмянаў выступае як адзін, так і з гуртом, выконвае свае песні і кавэры на песні расійскіх і сусветных зорак. У 2014 годзе стаў лаўрэатам «Бардаўскай восені», даў шэраг паспяховых канцэртаў.
Слухаць песні Сяргея Башлыкевіча і гурта Leibonik
Глядзець відэа «Самотны лось» Сяргея Башлыкевіча
Чытайце таксама: Tuzim.FM назваў галоўныя беларускія хіты-2014