У Магілёве офісаў пазбаўляюцца ПКБ і БСДП

У Магілёве не была падоўжаная дамова аб арэндзе памяшканьня з партыямі ПКБ і БСДП.

28.12.2007 / 20:43

У Магілёве не была падоўжаная дамова аб арэндзе памяшканьня з партыямі ПКБ і БСДП. Офіс гэтых арганізацый месьціўся на вуліцы Ленінскай, 29. Яшчэ напачатку гэтага тыдня існавала вусная дамоўленасьць, што арэнда будзе працягнутая, аднак у апошні момант уласьнік памяшканьня адмовіўся заключаць новы кантракт. Таксама там жа месьціўся і офіс АГП, зь імі новая дамова была заключаная, але толькі на паўмесяца.

Намесьнік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч так пракамэнтаваў сытуацыю: «У Магілёве ідзе падрыхтоўка да парлямэнцкіх выбараў. Улады спрабуюць пазбавіць партыйныя структуры легальных офісаў, дзе маглі б разьмясьціцца выбарчыя штабы кандыдатаў у дэпутаты. На кансьпіратыўнай кватэры ж заўсёды можна лёгка “павязаць” удзельнікаў сходу і асудзіць на 15 сутак».

ЗП