Маладафронтаўцы перадалі кнігі дзецям

Пасьпяхова завяршылася акцыя "Беларускую кнігу - дзецям!". Гарадзенскія маладафронтаўцы падаравалі сабраныя кнігі сіротам Дзіцячага дому.

29.12.2007 / 11:24

Пасьпяхова завяршылася акцыя "Беларускую кнігу - дзецям!"

28 сьнежня гарадзенскія маладафронтаўцы падаравалі сабраныя кнігі сіротам Дзіцячага дому.

Усяго было сабрана каля 300 кніг, частку зь іх гарадзенцы перададуць у Наваградзкі Дзіцячы дом.

- Дзеці былі вельмі задаволеныя, у іх вачах чыталася радасьць!

Прыемна адзначыць, што найбольшым попытам карысталася Дзіцячая Біблія.

У наступным годзе абавязкова набудзем пабольш гэтых кніжак, - распавядае ўдзельніца акцыі Ганна.

Моладзевыя актывісты выказваюць глыбокую ўдзячнасьць усім, хто ўзяў удзел у зборы кніжак!

Маладафронтаўцы не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць збор кніжак для дзяцей!!! Усе ахвотныя могуць ахвяраваць беларускія кнігі, зьвязаўшыся з намі праз e-mali: dzida@dzida.org

Сабраныя кнігі будуць перададзеныя ў Дзіцячы дом у наступным годзе.

Dzida