Працягваецца перасьлед жодзінскіх актывістаў
Жодзінскіх маладафронтаўцаў Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца й Алеся Чарэйку абвінавачваюць паводле артыкулу 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
12.04.2006 / 19:09
Паведамляе сайт mfront.net:
«Жодзінскіх маладафронтаўцаў Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца й Алеся Чарэйку абвінавачваюць паводле артыкулу 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Хлопцы адбывалі сямісуткавы адміністратыўны арышт з 17 па 24 сакавіка, а таксама былі асуджаныя да 15 сутак арышту пасьля разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля вызваленьне маладафронтаўцы даведаліся пра ўзбуджэньне крымінальнай справы.
На кватэрах у хлапцоў сьледчыя ворганы правялі ператрусы й канфіскавалі маладафронтаўскія матэрыялы й выданьні дэмакратычнага руху.
Стала вядома, што ў дачыненьні да намесьніка сустаршыні Маладога Фронту Паўла Красоўскага, якому вынесена абвінавачаньне паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўнікоў улады, таксама узбуджана крымінальная справа па артыкуле 193-1(дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі)».