На наступным тыдні Лукашэнка пабывае ў Маскве і сустрэнецца з Пуціным

17.12.2014 / 22:26

23 снежня ў Маскве пройдзе сесія Рады калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і пасяджэнні Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады, паведамляе прэс-служба кіраўніка Расіі.

На сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана абмяркуюць пытанні ўмацавання саюзніцкага ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў АДКБ і актуальную рэгіянальную праблематыку. У ходзе сесіі старшынства ў Арганізацыі пяройдзе ад Расійскай Федэрацыі да Рэспублікі Таджыкістан.

На пасяджэнні Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў (з удзелам прэзідэнтаў Расіі, Беларусі, Казахстана, а таксама Арменіі і Кіргізіі) будзе прыняты шэраг рашэнняў, якія тычацца практычных аспектаў пачатку функцыянавання з 1 студзеня 2015 г. Еўразійскага эканамічнага саюза і яго органаў. Па выніках сустрэчы лідэры правядуць сумесную прэс-канферэнцыю