Паралізаваная амерыканка атрымала падлучаную да мозгу роба-руку ВІДЭА

Джэн Шоерман страціла кантроль над сваімі канцавінамі ў 2006 годзе. Цяпер яна атрымала пратэз рукі, якім можа кіраваць сілай думкі, піша New Scientist.

18.12.2014 / 12:49

З дапамогай роба-рукі Джэн можа браць и перасоўваць самыя розныя аб’екты. Роба-рука мае 10 ступеняў свабоды, пратэз можа выцягваць пальцы, згінацца ў кісці, локці і перадплеччы, сціскаць і зачэрпваць рэчы. Распрацаваная ў Пітсбурзкім універсітэце сістэма не мае аналагаў па шырыні магчымасцяў.

Джэн дастаткова проста ўявіць рух рукі – пратэз выканае тое, што яна задумала.

Сістэма мае два электроды, якія імплантуюцца ў галаўны мозг – у левую частку маторнага комплекса. Электроды далучаныя да камп’ютара, які аналізуе хвалі актыўнасці мозга, што атрымліваюцца праз 96 кантактных пунктаў на электродах.

Глядзіце таксама: Амерыканец атрымаў дзве роба-рукі

Аляксандр Арсёнаў