Украінскі журналіст задаў Пуціну пытанне ў майцы «Укроп» ФОТА, ВІДЭА
18.12.2014 / 13:18
«Вы праводзіце карную аперацыю на ўсходзе Украіны, у асноўным супраць рускамоўнага насельніцтва. Калі вы спыніце пасылаць расійскіх вайскоўцаў і што вы можаце сказаць маці загінулых расійскіх афіцэраў і салдат? І калі вы адпусціце лётчыцу Саўчанку?» — два пытанні Пуціну ад журналіста агенцтва УНІАН Рамана Цымбалюка, які выйшаў да мікрафона ў талстоўцы «Укроп».
Пуцін адказаў, што як толькі ў судзе будзе даказана адсутнасць віны Саўчанкі, яна адразу будзе адпушчана.