NASA запланавала здабычу грунту з астэроідаў праз 10 год

Амерыканцы разглядаюць два варыянты: дастаўку на арбіту Месяца цэлага астэроіда альбо палёт чалавека на астэроід і вяртанне пробы на Зямлю.

18.12.2014 / 13:49

Прапанаваны апарат для лоўлі астэроідаў. Здымак NASA

Канчатковае вырашэнне аб сцэнары здабычы грунту з астэроіду NASA прыме ў 2015 годзе. Варыянт з арбітай Месяца больш просты і таннейшы на 100 млн даляраў.

Місія запланаваная на сярэдзіну 2020-х. Затраты на палёт чалавека на астэроід складуць меркавана 1.5 млрд даляраў. Астэроіды для абодвух сцэнароў ужо абраныя. Але навукоўцам трэба будзе распрацаваць яшчэ нямала тэхналогій дзеля здзяйснення любога з планаў.

Упершыню ў гісторыі чалавецтва прызямліла касмічны аппарат на камету ў лістападзе 2014 года: зонд «Філы» сеў на паверхню каметы Чурумава-Герасіменкі. Досвед, здабыты падчас пасадкі, таксама дазволіць праводзіць здабычу карысных выкапняў з астэроідаў.

Аляксандр Арсёнаў