Нацбанк: Самалёты з валютай ужо на падлёце

19.12.2014 / 16:56

Нацыянальны банк Беларусі вырашае пытанне з недахопам валюты, заявіў у пятніцу ў Мінску журналістам першы намеснік старшыні праўлення НББ Тарас Надольны.

«Многія скардзяцца, што ў абменніках не хапае валюты. Зараз мы гэтыя пытанні вырашаем, яна замоўлена ў замежных банках, яе стане больш», — сказаў Надольны.

«Самалёты з валютай ўжо на падлёце», — дадаў ён.

Грамадскасць не без гумару ўспрыняла гэтае паведамленне. Гл. Капітан Відавочнасць ратуе Беларусь ад дэвальвацыі