Белнафтахім запэўнівае, што бензін не падаражэе

20.12.2014 / 17:39

Уведзены валютны збор у памеры 30% не адаб'ецца на кошце бензіну і дызельнага паліва на беларускім рынку.

Пра гэта заявіў сёння журналістам у Савеце Міністраў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.

«30-працэнтны збор не распаўсюджваецца на закупкі нафты, адпаведна цэны на нафтапрадукты застаюцца на тым жа ўзроўні, які мы з вамі сёння бачым», — сказаў кіраўнік канцэрна.

Адказваючы на пытанне, калі можа адбыцца чарговае павышэнне коштаў на бензін і дызпаліва, якія ў кастрычніку былі прывязаныя да даляра, Ігар Ляшэнка сказаў: «Гэта адбудзецца па меры таго, як дадзеная неабходнасць ўзнікне».