Забарону на пастаўкі беларускай прадукцыі Расія можа зняць 23 снежня

20.12.2014 / 19:10

Забарону на пастаўкі харчовай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў Расія можа зняць 23 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Савеце Міністраў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.

«Мы дамовіліся, што будуць разгледжаны пытанні па шэрагу прадпрыемстваў, каб яны атрымалі «дабро» на пастаўкі на расійскі рынак», - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён удакладніў, што ў ліку гэтых прадпрыемстваў Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат, Брэсцкі мясакамбінат, маладзечанскае прадпрыемства «Вялес», кампанія «Інкафуд». Пры гэтым Міхаіл Русы звярнуў увагу, што расійскія спецыялісты лічаць, у прыватнасці, Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат высокаэфектыўным прадпрыемствам еўрапейскага ўзроўню

Як паведамлялася, забарону на пастаўкі харчовай прадукцыі з беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з нібыта выяўленай неадпаведнасцю таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням, прадугледжаным заканадаўствам Расіі і Мытнага саюза, Расія пачала ўводзіць з кастрычніка. За гэты час у спіс трапілі больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў