Сайты інтэрнет-газеты Naviny.by і БелаПАН аднавілі работу, пасля зноў выключыліся

абноўлена

21.12.2014 / 17:12

Раніцай, 21 снежня, пасля 9:00 у Беларусі аднавіўся доступ да сайта Naviny.by, сайт БелаПАН стаў даступны пасля 12:00.

У суботу, 20 снежня, ад 19:00 спыніўся доступ да гэтых сайтаў. «Блакаваныя даменныя імёны. Па якой прычыне — невядома. Якіх-небудзь папярэджанняў або апавяшчэнняў не было», — распавёў учора Tut.by дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай.

Пазней у нядзелю доступ да сайтаў БелаПАН ізноў спыніўся.

nn.by