Памёр расейскі актор Аляксандар Абдулаў

Яму было 54 гады.

03.01.2008 / 13:28

Яму было 54 гады — Аляксандар Абдулаў нарадзіўся 29 траўня 1953 году.

Абдулаў трапіў у больніцу ў жніўні. Пад час здымак у Балаклаве пад Севастопалем у яго нечакана абвастрылася язва страўніка.

Актор быў адразу праапэраваны, а потым перавезены ў Маскву. Затым ён адправіўся ў Ізраіль на кансультацыю. Там яму быў пастаўлены дыягназ «рак легкіх» чацьвертай ступені. Гэтая стадыя лічыцца невылечнай.