Apple ўзняла цэны на апошнія мадэлі iPhone у Расіі на 35%

22.12.2014 / 11:34

Амерыканская карпарацыя Apple зноў адкрыла расійскую анлайн-краму Apple Store, закрытую з 16 снежня для перагляду цэнаў. Кампанія патлумачыла свой крок «надзвычай рэзкім ваганнем курсу рубля».

Цана апошніх мадэляў смартфонаў iPhone вырасла амаль на 35%. iPhone 6 падаражэў з 39,9 тысячы рублёў да 53,9 тысячы рублёў, цэны на iPhone 6 Plus выраслі да 61,9 тысячы рублёў.