Даляр вырас на 30 рублёў — упершыню за год так моцна
22.12.2014 / 12:42
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас з 10900 рублёў да 10930 рублёў.
Упершыню з лістапада мінулага года афіцыйны курс вырас больш чым на 10 рублёў.
Курс продажу даляра ў абменніках зараз можа перавысіць 14500 рублёў.