Урад Расіі ўводзіць экспартную пошліну на зерне

22.12.2014 / 13:21

Урад Расіі плануе ўвесці экспартную пошліну на зерне. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на віцэ-прэм'ера Аркадзій Дварковіч.

«Падрыхтуем праект пастановы па экспартных пошлінах на збожжа, гэта будзе зроблена на працягу сутак», сказаў Дварковіч падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым.