«Карона-Замак»: у ніводным з абменнікаў валюты няма

22.12.2014 / 13:40

У ніводным з аддзяленняў банкаў у «Кароне-Замку» ў Мінску валюты няма, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Тут адначасова знаходзяцца абменнікі Беларускага народнага банка, Тэхнабанка, БСБ-банка, два абменнікі «Ідэя-банка».

Абменнікі працуюць па сістэме: што здалі, тое прадалі, але ніхто валюты не здае. Валюту звонку таксама не падвозілі.

Разам з тым каля абменнікаў таўкуцца г.зв. «валютчыкі».

ЯМ