Прыватныя аб'явы аб продажы аўто цяпер таксама ўказваюцца ў рублях

24.12.2014 / 16:12

Самы папулярны аўтамабільны сайт Беларусь Abw.by цяпер указвае цэны на машыны ў беларускіх рублях.

Гэта патрабаванне Міністэрства гандлю.

Цэны выглядаюць нязвыкла. Напрыклад, за «Бэнтлі» 2013 года выпуску просяць «2 546 мільёна рублёў». У залежнасці ад таго, які курс даляра ўлічваць, гэта адпавядае $145-175 тысяч.

Nashaniva.com