Visa і MasterСard прыпынілі абслугоўванне ў Крыме

27.12.2014 / 10:48

Плацёжная сістэма MasterСard прыпыніла абслугоўванне картак расійскіх банкаў у Крыме ў сувязі з амерыканскімі санкцыямі.

Раней гэтаксама зрабіла плацёжная сістэма Visa.

«Гэта азначае, што мы больш не можам падтрымліваць эмісію і прыём карт у Крыме, а таксама іх абслугоўванне ў банкаматах », - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Visa.

Да пачатку турыстычнага сезона крымскія ўлады плануюць знайсці альтэрнатыўную плацёжную сістэму.