Навальны адмовіўся заставацца пад арыштам і едзе ў цэнтр Масквы, дзе збіраюцца яго прыхільнікі

30.12.2014 / 18:31

Аляксей Навальны паведаміў у сваім твітары, што вырашыў парушыць умовы хатняга арышту і едзе ў цэнтр горада на метро, на Манежную, дзе збіраюцца яго прыхільнікі.

Сёння Аляксей Навальны быў прысуджаны па справе «Іў Рашэ» да 3,5 года ўмоўнага тэрміну, яго брат Алег — да рэальнага тэрміну ў 3,5 года.

Увечары 30 снежня ў цэнтр Масквы сцягнутыя дадатковыя нарады супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Паўднёвы вестыбюль станцыі метро «Ахотны рад з 18:00 зачынены для выхаду пасажыраў. Манежная плошча перакрытая.