Баевікі Данбаса наступаюць на Пяскі

31.12.2014 / 01:11

У вёсцы Пяскі пад Данецкам пачаўся бой: баевікі пайшлі ў наступ. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў намеснік камбата «АУН», які месціцца ў Пясках, Барыс Гумянюк.

Паводле яго слоў, баевікі наступаюць з трох бакоў. Дыверсійная група падышла вельмі блізка да пазіцыях сіл АТА.

Ёсць інфармацыя аб двух танках, якія заходзяць з флангу.

Гумянюк распавёў, што па сілах АТА страляюць з мінамётаў, артылерыі і лёгкай зброі.

«Цяжкае раненне ў галаву атрымаў баец батальёна «АУН» «Белы». Пабрацімы з Правага сектара аказваюць яму медыцынскую дапамогу», — напісаў Гумянюк ў сваім Facebook.