35 чалавек загінулі ў навагодняй цісканіне ў Шанхаі: у натоўп раскідалі імітацыі банкнот

01.01.2015 / 01:25

35 чалавек загінулі і 42 пацярпелі ў выніку цісканіны падчас святкаванняў Новага года ў Шанхаі, паведамілі кітайскія дзяржаўныя СМІ.

Цісканіна адбылася ў раёне Хуанпу, перадае агенцтва Сіньхуа.

Па словах уладаў Шанхая, яна пачалася каля 23:35 па мясцовым часе. Праваахоўныя органы расследуюць прычыны інцыдэнту.

Відавочцы кажуць, што ўсё пачалося з раскідвання ў натоўп імітацыі банкнот.