Анатоль Сідарэвіч: 2015-ы можа стаць самым драматычным у найноўшай гісторыі Беларусі
01.01.2015 / 12:03
З Новым годам вас!
У Новым годзе – а мне думаецца, што ён будзе драматычны, калі не самым драматычны ў нашай найноўшай гісторыі – усім нам спатрэбяцца здароўе, цвярозасць думкі, працаздольнасць, упэўненасць у карысці нашаму народу справы, якую мы робім, устойлівасць і трывушчасць.
Усім разам і кожнай/кожнаму паасобку жадаю і здароўя, і цвярозасці думкі, і працаздольнасці, і ўпэўненасці ў справядлівасці нашае справы, устойлівасці і трывушчасці.
А яшчэ ўсім разам і кожнай/кожнаму паасобку жадаю здзяйснення нашай мары аб дэмакратычнай Беларусі. Не менш жадаю кожнай і кожнаму з вас аптымізму, чалавечага цяпла і ўтульнасці, спачування, спагады і салідарнасці з боку родных, блізкіх, любімых, каханых, калег, сяброў і таварышаў.