Самагон

Пакуль міліцыя выдумляе новыя прыстасаваньні для выкрыцьця самагоншчыкаў, хітрыя беларускія вяскоўцы працягваюць гнаць гарэлку. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

06.01.2008 / 16:12

Пакуль міліцыя выдумляе новыя прыстасаваньні для выкрыцьця самагоншчыкаў, хітрыя беларускія вяскоўцы працягваюць гнаць гарэлку. Такія апараты вы знойдзеце амаль у кожнай заходнебеларускай вёсачцы (на ўсходзе менш, там народ чамусьці аддае перавагу хімікатам, якія празвалі "максімкам").

Уся працэдура займае 5-6 гадзінаў і патрабуе значных фізычных высілкаў. З 200 літраў брагі (мука з дрожжамі) выходзіць каля 15-20 літраў самагону. Вяскоўцы настойваюць яго на зёлках і каранях, у кожнай сям'і свой рэцэпт, таму гарэлка ў розных рэгіёнах Беларусі розьніцца на смак.

Дарэчы, самагон вырабляюць нават у Злучаных Штатах — там ён называецца "moonshine vodka", што ў перакладзе азначае "гарэлка, зробленая пры сьвятле месяца".