У Жлобіне банкірка 7 гадоў абкрадала сваіх кліентаў
Не далічыліся больш за мільярд рублёў.
06.01.2015 / 15:19
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, у Жлобіне заведзена крымінальная справа на вядучага спецыяліста па аказанні рознічных паслуг аднаго з аддзяленняў «Беларусбанка». 48-гадовая жанчына, па версіі следства, з сакавіка 2007 па кастрычнік 2014 падрабляла фінансавыя дакументы, каб красці грошы з рахункаў жлобінцаў. За гэты перыяд яна скрала больш за 1 мільярд рублёў.