У Асіповічах пры абвальванні сцяны пацярпеў падлетак

06.01.2015 / 16:09

У Асіповічах пры абвальванні сцяны корпуса закінутай бальніцы цяжкія траўмы атрымаў 14-гадовы падлетак. 

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, трагічны выпадак здарыўся раніцай 5 студзеня. Падлетак гуляў на тэрыторыі закінутай бальніцы па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, калі на яго абрынулася цагляная сцяна. Школьнік атрымаў чэрапна-мазгавую траўму галавы, страсенне галаўнога мозгу, пераломы рэбраў і пазванкоў. 

Пацярпелы дастаўлены ў Асіповіцкую цэнтральную раённую бальніцу.