Польшча паспяхова выпрабавала ўласныя зенітныя комплексы Poprad

Камісія Інспектарата ўзбраенняў міністэрства абароны Польшчы закончыла выпрабаванне мабільных зенітных комплексаў Poprad, піша польскі рэсурс defence24.pl.

10.01.2015 / 14:34

Комплексы Poprad. Фота defence24.pl.

Польская армія плануе набыць 79 комплексаў да 2021 года, згодна з планам тэхнічнай мадэрнізацыі Узброеных сіл Польшчы на 2013—2022 гг.

Паводле наяўнай інфармацыі, комплексы Poprad узброеныя 4 ракетамі Grom (ці іхняй больш сучаснай версіяй Piorun), якія ўсталяваныя на шасі бронеаўтамабіля Zubr. Гэтыя ракеты — мадэрнізаваны варыянт савецкіх ПЗРК «Ігла» — збіваюць паветраную тэхніку на вышыні да 3,5 км і на адлегласці да 5,5 км.

Разам з ракетнымі ўстаноўкамі на бронеаўтамабілі стаіць камп’ютар кіравання агнём, сістэма навігацыі, сувязі і лічбавай перадачы дадзеных, сістэма ідэнтыфікацыі «свой-чужы».

Бронеаўтамабіль абаронены ад куль калібра 12,7 мм, мае адпаведную форму кузава і браню для дадатковай абароны ад мін.

Аляксандр Гелагаеў